Снежань

Ініцыятыва UPGRADE запрашае на апошнюю ў адыходзячым годзе сустрэчу клуба для падлеткаў
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 18:30.
Запрашаем падлеткаў ад 12 да 17 гадоў зарадзіцца добрым настроем, адкрыць у сабе новыя таленты і займальна правесці час.
29 снежня
Бясплатны анлайн-інтэнсіў па лічбавай бяспецы для беларускіх актывістаў і актывістак
Анлайн. Пачатак а 19:00 (па менскім часе).
28 снежня
Адмысловы калядны занятак "нефармальнага малявання" ад маладога мастака з Гародні Яраслава Кірвеля
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 19:00.
Разам з Яраславам вы зробіце калядныя паштоўкі з абгортвальнай паперы, якія потым зможаце падарыць сваім блізкім і сябрам. З сабой трэба прынесці нажнічкі, клей-аловак і абгортвальную калядную паперу.
22 снежня
Сустрэча з цыклу сустрэч псіхалагічнай дапамогі эмігрантам_кам з Беларусі і Украіны ў адаптацыі ў Польшчы. Тэма: "Адаптацыя. Рэсурсы, рост, абнаўленне"
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 18:30.
21 снежня
Вялікі Калядны Марафон паштовак салідарнасці для палітвязняў
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). З 11:00 да 19:00.
Мерапрыемства арганізуе «Майстэрня паштовак салідарнасці» сумесна з Free Belarus Center.
17 снежня
"Мова Нанова" запрашае далучыцца ў Варшаве да гульні ў настолку "Вандроўкі"
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 12:00.
17 снежня
Чарговая сустрэча Polish Speaking Club! Будзем разам глядзець фільм Twarz і вывучаць польскую.
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 19:00.
15 снежня
Ініцыятыва UPGRADE запрашае на сустрэчу-знаёмства клуба для падлеткаў
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 18:30.
14 снежня
Прэзентацыя зборніка вершаў паэта і правазнаўцы Free Belarus Center Уладзіміра Жбанкова ў Варшаве
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 19:00.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну паэт, які з 2015 года жыў у Кіеве, стаў валанцёрам кіеўскай ТРА. У Варшаве ён прадставіць зборнік вершаў, напісаных у сакавіку 2022. Як кажа сам аўтар, гэты зборнік – свайго роду паэтычная медытацыя пад грукат кананады.

Падрабязнасці
13 снежня
Запрашаем на чарговую сустрэчу “шведскага” гуртка АБФ “Хардкорны польскі” [АДМЕНА]
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 19:15.
Разам з ментарам мы паразмаўляем пра яго любімую літару польскага алфавіту «Ł». Даведаемся аб вымаўленні, правапісе і пагуляем у тэматычныя гульні.
13 снежня
Занятак "нефармальнага малявання" ад маладога мастака з Гародні Яраслава Кірвеля: вы даведаецеся, як маляваць прыроду і ўсё з ёй звязанае
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 19:00.
8 снежня
Free Belarus Center запрашае на чарговую сустрэчу Polish speaking club! У гэты чацвер спачатку вучым мову, а пасля глядзім фільм "Podwójne życie Weroniki"
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 18:00.
8 снежня
Сустрэча з пастарам Тарасам Цялькоўскім у рамках English Speaking Club
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 18:30.
Тарас набыў вядомасць пасля таго, як прабег 500 кіламетраў па Менску ў гонар 500–годдзя перакладу Бібліі Францыскам Скарынай. Ён паспеў пажыць у розных краінах, атрымаць адукацыю ў Лондане і стаць пастарам у Царкве Святой Тройцы ў Варшаве.

Падрабязнасці і рэгістрацыя
6 снежня
Выстаяць насуперак усяму: анлайн-трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці для актывістаў і актывістак ад Марты Скугаравай
Анлайн. Пачатак а 19:00 (па мінскім часе).
5 снежня
English speaking club for teens со школьниками из Америки от инициативы Upgrade
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64) ці анлайн. Пачатак а 18:00.
Сустрэча пройдзе ў фармаце тэлемоста з амерыканскімі падлеткамі ў Zoom. Удзел магчымы афлайн і анлайн.

Падрабязнасці і рэгістрацыя
3 снежня
Чарговая сустрэча English Speaking Club: будзем працягваць глядзець і абмяркоўваць мультфільм "The Owl House" на англійскай мове
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 18:30.
2 снежня
Чарговая сустрэча Polish speaking club! Будзем разам глядзець нашумелы летась фільм Prime Time і вывучаць польскую
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 19:00.
1 снежня
Першы занятак нефармальнага малявання ад маладога мастака з Гародні Яраслава Кірвеля
Каворкінг FBC (Mokotowska 24, офіс 64). Пачатак а 19:00.
Яраслава ўжо шмат хто ведае, як аўтара партрэтаў годных беларусаў.

Падрабязнасці і рэгістрацыя
1 снежня
Гэта старонка з анонсамі мерапрыемстваў Free Belarus Center.

Калі вам патрэбна бясплатнае працоўнае месца ў Варшаве, ці вы хочаце зрабіць івэнт ў нашым Каворкігу, чытайце падрабязнасці па гэтай спасылцы.
Made on
Tilda